Перайсці да зместу

Нараўлянская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нараўлянская аперацыя
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 20—30 лістапада 1943
Месца Нароўля
Вынік Вызваленне Нароўлі
Праціўнікі
Нямецка-фашысцкія захопнікі

Нараўлянская аперацыя — бой савецкіх войск (415-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту і 27-й Нараўлянскай партызанскай брыгады імя С. М. Кірава) супраць нямецкіх акупацыйных войск 20—30 лістапада 1943 года за вызваленне гарадскога пасёлка Нароўля.

У пасёлку знаходзілася 500 нямецкіх салдат і афіцэраў, яны мелі на ўзбраенні трынаццаць танкаў, дзве штурмавыя гарматы «Фердынанд», дзве бронемашыны. 28 лістапада савецкая 415-я стралковая дывізія 415-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту фарсіравала раку Прыпяць і з поўдня наблізілася да Нароўлі. Партызаны разведалі ўмацаванні праціўніка, камандаванне дывізіі разам з імі распрацавала план удару.

Стралковы полк і 200 партызан разам з камісарам брыгады П. І. Літоўскім зрабілі абходны манёўр. У ноч на 30 лістапада асноўныя сілы дывізіі з поўдня, стралковы полк і сорак партызан з захаду, узвод салдат і 160 партызан з поўдня пачалі наступленне. Баючыся акружэння праціўнік адступіў, пакінуўшы ў Нароўлі ваенныя склады. Партызаны і часці Чырвонай Арміі вызвалілі вёскі Верхні і Ніжні Млынок, разам з насельніцтвам пабудавалі мост цераз Прыпяць.

  • Я. К. Глябок. Нараўлянская аперацыя // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  • Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П.П. Рабянок, К.Ф. Ярмоленка. — Мінск : БЕЛТА, 1998. — 445 с.